Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарацілася валютная выручка прадпрыемстваў


Аб'ём валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў у студзені-лютым 2009 года параўнальна з аналягічным пэрыядам 2008 года скараціўся на 35,6% і склаў 3,41 мільярды даляраў.


Паводле БелТА, выручка ад экспарту тавараў паменшылася на 42,8% да 2,71 мільярда даляраў і склала 79,5% у аб'ёме валютнай выручкі. Таксама выручка ад унутранага гандлю за валюту склала 0,8% альбо каля 29,2 мільёна даляраў (скарачэньне на 46,2%).

Паводле папярэдніх дадзеных Нацбанка, каля 35,5% ад усёй валютнай выручкі забясьпечана за кошт паставак у краіны СНД, у тым ліку 30,6% - ад экспарту ў Расею.
XS
SM
MD
LG