Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя працягнула бязьвізавы рэжым


Чарнагорыя з 25 сакавіка ня будзе ўводзіць візавы рэжым зь Беларусьсю, як гэта плянавалася раней.


Міністэрства замежных справаў Беларусі накіравала шэраг прапановаў, якія скіраваныя на захаваньне цяперашняга рэжыму ўзаемных паездак грамадзянаў, вызначанага двухбаковым пагадненьнем аб адмене візаў ад 4 сакавіка 1999 года. Як паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС, афіцыйны Менск прапанаваў Чарнагорыі правесьці ў найбліжэйшы час кансультацыі дзеля ўрэгуляваньня пытаньня.
Пасьля разгляду прапановаў МЗС Чарнагорыі заявіў аб гатовасьці да кансультацый і што бязьвізавы рэжым пакуль захаваецца да 1 кастрычніка 2009 году.

Магчымасьць увядзеньня візавага рэжыму Чарнагорыя зьвязвае з абавязкамі перад Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG