Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы паводле факту самагубства праваабаронцы Яны Паляковай.


Пра гэта Свабодзе паведамілі ў пракуратуры.

“Праверка скончана. Прыкметаў таго, што Яну Палякову давялі да самагубства, ня знойдзена”, – заявіў супрацоўнік пракуратуры.

Нагадаем, праваабаронца Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам у ноч на 7 сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску. За 3 дні да таго Салігорскі суд прызнаў жанчыну вінаватай у ілжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 года “хіміі”. Яна Палякова вінаватай сябе не прызнала і пасьля суду сказала знаёмым, што “ніколі ня будзе зэчкай”.

На пахаваньні Паляковай прадстаўнікі грамадзкасьці запатрабавалі расьсьледаваньня прычын яе сьмерці пракуратурай. У пракуратуры Салігорску праверка па факце самагубства Яны Паляковай пачалася 7 сакавіка.
XS
SM
MD
LG