Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агнешка Рамашэўская зьнятая з пасады дырэктаркі “Белсату”

  • БелаПАН

Агнешка Рамашэўская

Агнешка Рамашэўская

Дырэктарка польскага тэлеканалу “Белсат” Агнешка Рамашэўская зьнятая з пасады. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.

23 красавіка 2007 году Польскае грамадзкае тэлебачаньне (TVP) і Міністэрства замежных спраў Польшчы падпісалі пагадненьня пра стварэньне спадарожнікавага тэлеканалу “TV Беларусь”. Дырэктаркай каналу была прызначаная спадарыня Рамашэўская. 18 ліпеня TVP зацьвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, якія атрымаў назву “Белсат”. Ягонае тэставае вяшчаньне пачалося 10 сьнежня 2007 году.

Праграмы “Белсату” выходзяць пераважна на беларускай мове. Галоўная задача тэлеканалу — даваць грамадзянам Беларусі аб’ектыўную й праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў краіне, Эўропе і сьвеце.

“Белсат” фінансуецца з рэзэрвавага бюджэту польскага МЗС. Паводле паведамленьня прэсавай службы тэлеканалу, у 2009 годзе на фінансаваньне тэлеканалу вылучана 5 мільёнаў 655 тысяч даляраў ЗША.

У сьнежні 2008 году ў МЗС Беларусі былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю беларускага прадстаўніцтва “Белсата” як структурнага падразьдзяленьня Польскага тэлебачаньня. У рэгістрацыі было адмоўлена на падставе няправільнага афармленьня дакумэнтаў. Пры гэтым у афіцыйным адказе МЗС гаварылася, што разгляд пытаньня пра адкрыцьцё ў Беларусі карэспандэнцкага пункта тэлеканала “Белсат” можа быць узноўлены пасьля ліквідацыі заўваг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG