Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянціна Брускова: “У вашым КДБ маёй дачцэ пагражалі”


Валянціна Брускова прыехала з расейскага гораду Вялікі Ноўгарад ў Беларусь, каб сустрэць сваю дачку Ўладлену на выхадзе з калёніі. Але сустрэча зноў і зноў адкладаецца. Спачатку Ўладлену Функ (Брускову) трымалі ў Гомельскім ізалятары на той падставе, што нібыта яна зрабіла нейкія парушэньні. Зараз міліцыянты кажуць, што трэба дачакацца зьвестак з расейскай міліцыі наконт таго, ці мае Уладлена рэгістрацыю.

Найперш я спытаў у Валянціны Брусковай — з-за чаго, на яе думку, была асуджаная яе дачка?

“Яна праляцела сюды па працы. Потым ў лісьце з калёніі яна напісала, што камандзіроўка у Менск аказалася вельмі працяглай. А за што яна сядзіць? Мне адразу сказалі, што іх затрымалі за падробку дакумэнтаў, потым — за наркотыкі. Потым за шпіянаж. Што гэта такое? Я нашым эфэсбэшнікам наўгародзкім пра гэта сказала, яны адказалі, што такога быць ня можа.
Сказалі, што яна апынулася ня ў тым месцы ня ў той час
І сказалі, што яна апынулася ня ў тым месцы ня ў той час… Я пра гэта напісала дачцэ ў калёнію. Уладлена піша, што калі прачытала гэтыя словы, то заплакала. Бо ёй тое самае казаў начальнік сьледчага аддзелу КДБ. І дадаў, што калі ня схлусіць і не паведаміць тое, што трэба, то яны знойдуць, за што яе пасадзіць. А што дакладна, я ня ведаю. І яна ня ведае, за што яна сядзіць”.

Паводле адной з вэрсій, год таму Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ прыляцелі ў Менск на самалёце расейскага алігарха-ўцекача Барыса Беразоўскага. Што ведае пра гэта Валянціна Брускова? Магчыма, дачка ёй што пра гэта паведамляла?

“Калі меркаваць па праграме «Максімум» на НТВ, то так, там казалі, што яны прыляцелі на самалёце Беразоўскага і іх арыштавалі літаральна каля трапу. Але яна пра гэта мне не паведамляла. А зь іншых крыніцаў у інтэрнэце можна было даведацца, што іх арыштавалі пасьля сустрэчы з нейкімі службовымі асобамі. Чаму верыць, ня ведаю. Тут ў мяне ўвогуле губляецца вера ў людзей”.

Эмануіл Зэльцэр на сустрэчы з супрацоўнікамі амбасады ЗША распавядаў, што ў ізалятары КДБ супраць яго ўжывалі сілу. Я спытаў маці Уладлены Функ, што ёй вядома пра абыходжаньне сьледчых з яе дачкой?

“Пра тое, як была ў КДБ, яна нічога не пісала. Як патрапіла ў калёнію, спачатку ў карантын, то параўнала ўсё з піянэрскім лягерам. Што так чысьценька. Пазьней пісала, што жыць можна. На тое, што адносна яе адміністрацыя нешта дрэннае рабіла, не скардзілася. Усё у межах закону. А што тут адбылося — я не ведаю.



Пра Ўладлену Функ стала вядома ў сувязі са справай амэрыканскага адваката Зэльцэра, уцягнутага ў скандал вакол спадчыны грузінскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі. На спадчыну гэтага мільярдэра прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі. Сваякі Зэльцэра кажуць, што нібыта Беразоўскі мае дачыненьне да арышту Зэльцэра ў Менску.
XS
SM
MD
LG