Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворчасьць калійных угнаеньняў у Беларусі за першыя два месяцы сёлетняга году скарацілася параўнальна з гэтым жа пэрыядам летась аж на 60,1%.


У "Беларускаліі" гэта тлумачаць тым, што найбуйнешыя пакупнікі угнаеньняў, такія як Бразілія ды Індыя, ва ўмовах усясьветнага крызісу ўжо ня могуць купляць столькі тавару як раней.

Эканаміст Ленаід Заіка адзначае, што гэта трывожны сыгнал. Летась продаж угнаенняў на экспарт даў Беларусі шмат валюты. Менавіта прыбытак ад гэтага быў другім, пасьля выручкі ад экспарту нафтапрадуктаў, напаўняльнікам бюджэту валютай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG