Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО ў Беларусі


Дэлегацыя штаб-кватэры НАТО на чале з начальнікам упраўленьня плянаваньня сілаў дэпартамэнту абароннай палітыкі і плянаваньня міжнароднага сакратарыяту НАТО Фрэнкам Боландам знаходзіцца ў Беларусі зь візытам.


Пасланцы НАТО правялі некалькі сустрэчаў і кансультацый. Сёньня яны сустрэнуцца са статс-сакратаром – памочнікам міністра абароны Беларусі па пытаньнях вайсковай палітыкі генэрал-маёрам Аляксандрам Анісімавым.

Падчас перамоваў адбудуцца кансультацыі зь беларускім бокам па праекту ацэначнага дакумэнту дзейнасьці Беларусі ў рамках працэсу плянаваньня і ацэнкі сілаў праграмы НАТО “Партнэрства дзеля міру”. А таксама выкананьня мерапрыемстваў дзеля дасягненьня мэтаў партнэрства ў рамках працэсу плянаваньня і ацэнкі сілаў.

Таксама дэлегацыя НАТО наведае 50-ю зьмешаную авіяцыйную базу і Вайсковую акадэмію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG