Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

16 сакавіка ў Брусэлі адбудзецца сустрэча кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу. Павінна быць прынятае рашэньне пра лёс санкцыяў супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


Візавыя і фінансавыя санкцыі супраць чатырох дзясяткаў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, а таксама кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, былі ўведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Эўропа прызнала выбары неадпаведнымі міжнародным стандартам. Санкцыі былі прыпыненыя на паўгода ў кастрычніку 2008 г.

Санкцыі супраць старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і асобаў, якія падазраюцца ў датычнасьці да зьнікненьняў апанэнтаў беларускага рэжыму: Віктара Шэймана, Дзьмітрыя Паўлічэнкі, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова,-- летась прыпыненыя не былі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG