Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс -- зноў старшыня Саюзу палякаў


15 сакавіка ў Горадні адбыўся Сёмы зьезд Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Паўторна на пасаду старшыні была абраная Анжаліка Борыс. /img/icon-photogallary.gif


У галасаваньні ўдзельнічалі 165 дэлегатаў з розных мясьцінаў Беларусі, за яе прагаласавалі 148 дэлегатаў, 15 -- супраць, несапраўдных было два бюлетэні. Частка з 225 дэлегатаў зазнала ціск і не прыехала ў Горадню.

Дэлегаты зьезду на другі тэрмін дэлегаты абралі Анжаліку Борыс. Быў вылучаны таксама Мечыслаў Яскевіч, які кіруе Гарадзенскай гарадзкой арганізацыяй, самай буйной у Саюзе палякаў, але ён набраў мінімум галасоў. Дэлегаты эмацыйна сустрэлі пераабраньне Анжалікі Борыс.

Перад дэлегатамі зьезьду Саюзу палякаў ад беларускай апазыцыі выступіў кіраўнік Руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, яго маглі слухаць таксама на вуліцы прыхільнікі Анжалікі Борыс, якія не зьяўляліся дэлегатамі:

“У мяне такое адчуваньне, што я не на зьезьдзе Саюзу палякаў, а на сьвяце. Гэта сьвята духу, моцнага духу. Гэта сьвята праўды і справядлівасьці. Вы заслужылі таго, каб называцца сапраўднымі грамадзянамі”.

Галоўнай сваёй мэтай Анжаліка Борыс лічыць легалізацыю дзейнасьці Саюзу палякаў? Якія ў яе спадзяваньні на тое, што ўлады пойдуць насустрач?

“Усё залежыць ад добрай палітычнай волі. Нашая задача, каб арганізацыя працавала--так, як працавала папярэднія чатыры гады. Калі ня будзе перашкодаў, мы будзем яшчэ лепей працаваць, а што прыдумаюць улады--гэта праблема ўладаў, я не хачу за іх думаць…”

Дэлегаты Сёмага зьезду палякаў прынялі зварот да прэзыдэнта Лукашэнкі. Гаворыць Андрэй Пачобут -- адзін з актыўных удзельнікаў Саюзу палякаў:

“Саюз палякаў зьвяртаецца да Лукашэнкі, каб ён паўплываў на сытуацыі, што датычыць нашай арганізіцыі, каб паспрыяў наладжваньню нармальных адносінаў з уладамі Рэспублікі Беларусь. Таму што гэты канфлікт, які існуе паміж Саюзуам палякаў і дзяржаўнымі ўладамі, ён сёньня нікому не патрэбны і нікому карысьці не прыносіць. І калі Лукашэнка гэта пачуе, мы пабачым што будзе. Там таксама зварот, каб пачаўся дыялёг аб формах легалізацыі нашага аб’яднаньня”.

Андрэй Пачобут не дапусьціў на зьезд прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў і газэт. Чаму? Яны не зьвярнуліся да кіраўніцтва з саюзам з просьбай асьвятляць зьезд, кажа ён.

“Чаму не была выканана гэтая ўмова -- лепш спытаць у іх, я думаю, што ім проста была патрэбна правакацыя”.

Сёньня на зьезьдзе СПБ прысутнічалі ў якасьці гасьцей польскія палітыкі: віцэ-маршалак Сэнату Зьбігнеў Рамашэўскі, віцэ-маршалак Сэйму Кшыштаф Путра, дэпутаты парлямэнту Робэрт Тышкевіч і Адам Ліпіньскі, дэпутаты Эўрапарлямэнту ад Польшчы Яцак Пратасевіч і Тадэвуш Зьвеўка, старшыя арганізацыі “Вспульнота польска” Мацей Плажыньскі, кіраўнік парлямэнцкай камісіі па сувязях з палякамі замежжа Марэк Бароўскі, а таксама польскія дыпляматы.

Каб падтрымаць удзельнікаў зьезду на вуліцы дзяжурылі іншыя сябры СПБ

На зьезд прыехалі польскія палітыкі

Амбасадар РП у Менску Генрых Літвін зачытвае зварот да зьезду прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска

У час правядзенья зьезду

Дэлегаты галасуюць

Анжаліка Борыс пачула зьвесткі аб сваім пераабраньні

Яе віншуе Адам Ліпіньскі -- дэпутат польскага парляманту ад партыі “Закон і справядлівасьць”

Анжаліка Борыс была абрана старшынёй СПБ, які існаваў афіцыйна. Гэта адбылося на зьезьдзе ў Горадні ў сакавіку 2005 году. Аднак улады не прызналі гэтага выбару дэлегатаў, неўзабаве Міністэрства юстыцыі РБ скасавала вынікі зьезду. Папчлечнікі Борыс апынуліся ў ізаляцыі, на іх пачаўся ціск. А ўлады з дапамогай іншых асобаў польскага паходжаньня стварылі іншы саюз палякаў Беларусі, у руках якога апынуліся пабудаваныя за грошы польскага боку Дамы польскія ў розных гарадах беларусі, у якіх працавалі аддзелы СПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG