Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wiener Zeitung: “Лукашэнка не захацеў спатканьня з ЭЗ”


Лукашэнка з сынам Міколам паляцеў у Ерэван

Лукашэнка з сынам Міколам паляцеў у Ерэван

Так піша аўстрыйскае выданьне Wiener Zeitung пра адкладзены візыт у Менск эўракамісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр.

Як вынікае з публікацыі, нечаканы ад’езд беларускага кіраўніка ў Армэнію замест загадзя заплянаванай сустрэчы са спадарыняй Фэрэра-Вальднэр як найменей зьдзівіў брусэльскіх чыноўнікаў. Тым больш напярэдадні маючага адбыцца ў гэты панядзелак ў Брусэлі саміту эўрапейскіх міністраў. На гэтай сустрэчы павінны абмяркоўвацца рамкавыя ўмовы праграмы “Усходняе партнэрства”, да ўдзелу ў якой разам з Украінай, Малдовай, Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй запрошаная і Беларусь. Таксама размова пойдзе і пра далейшае прыпыненьне візавых санкцыяў у краіны ЭЗ для высокіх беларускіх чыноўнікаў, уключна з Лукашэнкам.

Паводле Wiener Zeitung, за працяг гэтак званага “выпрабавальнага” тэрміну выступае Нямеччына. Швэцыя і Вялікабрытанія выказваюць скептыцызм.

Як піша аўстрыйскае выданьне, “стаўленьне Эўразьвязу да рэжыму Лукашэнкі ўсё яшчэ застаецца няпэўным”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG