Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэртыкаль перасяляецца ў камэры


У Мазыры супрацоўнікамі КДБ затрыманы 48-гадовы першы намесьнік старшыні райвыканкаму. Ён падазраецца ў атрыманьні матэрыяльных каштоўнасьцяў ад кіраўнікоў адной з мазырскіх фірмаў за лабіраваньне ейных інтарэсаў.

У райвыканкаме ніяк не камэнтуюць затрыманьне.

Тым часам прэсавая служба КДБ паведаміла мэдыям, што затрыманы, будучы адказнай службовай асобай, цягам 2006-2007 гадоў прымаў матэрыяльныя каштоўнасьці й меў “выгоды маёмаснага характару”, у тым ліку ў выглядзе будаўніцтва катэджу ў Мазыры.
XS
SM
MD
LG