Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа за атрыманьне хабару распачата ў дачыненьні да першага намесьніка старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта.


Чыноўнік падазраецца ў тым, што ў 2006—2007 гадах прымаў матэрыяльныя каштоўнасьці ад кіраўніка адной з мазырскіх фірмаў за тое, што лабіраваў інтарэсы гэтай камэрцыйнай структуры, паведамілі БелаПАН у прэсавай групе ўправы КДБ па Гомельскай вобласьці.

Цяпер гаворка ідзе пра суму ў 17 мільёнаў 890 тысяч беларускіх рублёў.

Першага намесьніка старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта затрымалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG