Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васкабовіч: Як нас ня чуюць, гатовы пайсьці на крайні варыянт. Салігорскі…


Дзяніс Васкабовіч

Дзяніс Васкабовіч

Сёньня спадар Васкабовіч расказвае журналісту Аляксандру Байчуну пра вынікі сваіх спробаў дабіцца праўда празь Вярхоўны Суд.


– Мы прасілі старшыню Вярхоўнага Суду прынцяь меры па аднаўленьні законнасьці, дапамагчы ў аднаўленьні нашых грамадзянскіх правоў. І нарэшце сёньня (12 сакавіка) атрымалі адказ.

– Яго можна працытаваць?
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Дзяніс Васкабовіч. Яму 36 гадоў, нарадзіўся і вырас у Менску. Архітэктар.

Закончыў Беларускую політэхнічную акадэмію, мае двух сыноў. Жывуць яны ў прыватным сэктары, які патрапіў пад бульдозэрнае руйнаваньне ў сувязі з будаўніцтвам мэтро.

Сям’і Дзяніса, ягоныя суседзям былі прапанаваныя ўладамі ўмовы перасяленьня, якія значна пагаршаюць умовы іхняга пражываньня. Напрыклад, жылплошча зьмяншаецца ўдвая, кватэры на гарадзкім ускрайку.

– Лепш зазначу галоўнае: скаргу на дзеяньні старшыні Маскоўскага раёну сталіцы і судзьдзі Маскоўскага раёну накіравалі… у Маскоўскі ж раён! Падпісаў паперу намесьнік старшыні Вярхоўнага Суду спадар Вашкевіч.

– Але ж заканадаўства забараняе практыку перасылку скаргаў у тыя інстанцыі, якія якраз і крытыкуюцца грамадзянамі?


– Абсалютна дакладна! Аднак ці то ў ВС гэтай нормы ня ведаюць, ці папросту ігнаруюць. Мне наагул па сутнасьці адказу падаецца, што нашую скаргу нават і не чыталі…

– Адкуль такая няўвага да пісьмаў, скаргаў нават у той вышэйшай інстанцыі, дзе падобных праколаў апрыёры быць ня можа?


– Ведаеце, пакуль такая інстанцыя нам не траплялася.

– Вы маеце на ўвазе, што не сустракалі структур, дзе б да скаржнікаў ставіліся з павагай і ўвагай? Дзе літара закону ў пашане?

– Зь дзесяці адпраўленых за апошні месяц скаргаў палову вышэйшыя структуры накіравалі тым, на каго мы якраз і скардзіліся.

– Ну і дзе выйсьце?

– Выйсьце?.. Ці канструктыўныя перамовы, ці… Ці падзеі па салігорскім варыянце…

– Маеце на ўвазе Яну Палякову – такую крайнюю форму пратэсту? Або там жа ў Салігорску малады людзі вышвалі расьцяжкі, абвяшчалі галадоўку…

– Я думаю, што… хутчэй гэта першая форма пратэсту…Правы грамадзяніна ўсё ж маюць сэнс… А нашыя спробы наладзіць дыялёг папросту душацца. Скрагі ігнаруюцца, перанакіроўваюцца… Правоў нас, падобна, пазбавілі… Як і аб’ектыўнага разгляду справы ў судзе. Мэтанакіравана падштурхоўваюць на крайнія меры…

XS
SM
MD
LG