Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Баварыя” абвяргае чуткі пра набыцьцё Глеба


Аляксандар Глеб
Аляксандар Глеб

Прэзыдэнт мюнхенскага футбольнага клюбу “Баварыя” Карл-Гайнц Румэнігэ абверг чуткі аб набыцьці гульца “Барсэлёны”, беларускага спартоўца Аляксандра Глеба.


Паводле апошніх паведамленьняў у нямецкіх ды іншых мэдыях, Глеб разглядаўся як патэнцыйная замена французу Франку Рыбэры.

“Гэта гісторыя высмактаная з пальцу, заявіў Румэнігэ ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Мюнхэне. Мы ўвогуле ня маем аніякага кантакту ні з Глебам, ні з “Барсэлёнай”, ні з агентамі футбаліста. У нас нават у думках не было абменьваць Рыбэры на Глеба, кантракт зь якім дзейнічае яшчэ 2,5 гады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG