Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка хоча адмены санкцый


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка

Эканамічныя санкцыі ЗША адносна Беларусі павінны быць спынены на сталай аснове. Пра гэта падчас сустрэчы ў Менску зь кіраўніцтвам амэрыканскай кампаніі Honeywell заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.


Ён таксама выказаўся “за пашырэньне супрацоўніцтва” і вітаў жаданьне кампаніі пашырыць свой бізнэс у Беларусі, перадае Інтэрфакс.

“Ведаю, што вы ўплывовая кампанія. Карыстаючыся момантам, я хацеў, каб вы зрабілі захады, каб санкцыі былі спынены на сталай аснове, - заявіў Уладзімер Сямашка. – Санкцыі прыпынены да першага чэрвеня. Але хіба можна ў гэтых умовах сур’ёзна думаць пра буйны бізнэс, пачынаць сур’ёзныя праекты”.

У.Сямашка таксама адзначыў, што беларускі бок не задавальняе скарачэньне таваразвароту паміж Беларусьсю і ЗША. У 2008 годзе параўнальна з 2007 ён паменшыўся на 15% і склаў 628 мільёнаў даляраў.

Паводле Ў.Сямашкі, гэта выклікана тым, што іншым разам гандлёва-эканамічныя стасункі зьмешваюцца з “несправядлівай палітыкай”.

Старшыня савета дырэктараў кампаніі спадар Коэг паабяцаў перадаць у ЗША пажаданьні Ў.Сямашкі тым, каго ён ведае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG