Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча, Кур’яновіча і Дземідзенку выклікаюць у міліцыю


Лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча, а таксама актывістаў Паўла Кур’яновіча і Міколу Дземідзенку выклікаюць у аддзел крымінальнага вышуку Савецкага раёна Менску.


Павал Кур’яновіч мусіць прыйсьці ў Савецкі РУУС а 13-й гадзіне. Супрацоўнік міліцыі па тэлефоне папрасіў, каб разам зь ім прыйшлі Зьміцер Дашкевіч і Мікола Дземідзенка.

Актывісты лічаць, што гэтыя запрашэньні могуць быць зьвязаныя з заявай, якую яны пакінулі ў міліцыі 14 лютага пасьля разгону моладзевай акцыі. Хлопцы прасілі накіраваць іх для зьняцьця пабояў.

Паколькі сёньня прызначана моладзевая акцыя а 18-й гадзіне, яны вырашылі дачакацца афіцыйнай позвы і пасьля гэтага наведаць міліцыю.
XS
SM
MD
LG