Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прычыны для дэвальвацыі застаюцца”


Belarus -- Leanid Zlotnikau, economical analist, 09Jan2008

Belarus -- Leanid Zlotnikau, economical analist, 09Jan2008

Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў афіцыйным мэдыям, што рэзкай дэвальвацыі беларускага рубля не будзе. Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі больш не будзе аднамомантнай дэвальвацыі. Таму ў насельніцтва няма падставаў для таго, каб скупляць валюту. Маўляў, стабільнасьць нацыянальных валют разьвітых краінаў непрадказальная.

Аднак ад моманту праведзенай 2 лютага амаль 20% - й дэвальвацыі, курс беларускага рубля да даляру ўпаў на 8-7% , а з пачатку году амаль на 31%.

Якой жа можа быць дэвальвацыя беларускага рубля? Пра гэта з эканамістам Леанідам Злотнікавым гутарыць наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.

Карэспандэнт: Якой Вы бачыце дэвальвацыю беларускага рубля?

Злотнікаў: “Па першае яна адбываецца. Паціху, пакрыху. Але ж дэвальвацыя беларускага рубля адносна даляру адбываецца. Я мяркую, што ўжо абвальнай дэвальвацыі не будзе. Патрэбы ў такой рэзкай дэвальвацыі пакуль што няма. Бо расейскі рубель таксама не апускаецца адносна даляру. Але што чакаецца? Чакаецца, што і расейскі рубель пойдзе ўніз недзе ў траўні, пачатку лета. Тады, магчыма, хутчэй будзе дэвальвавацца і беларускі рубель”.

Карэспандэнт: А што адносна прычынаў, якія давялі да гэтай 20%-най дэвальвацыі 2 студзеня гэтага года. Ці зьніклі гэтыя прычыны, ці застаецца той жа дэфіцыт плацёжнага балянсу і гэтак далей?

Злотнікаў: “Разумеецца, гэта так. Мы бачым, што рублёвая маса адносна масы валюты пакрыху ўзрастае. Возьмем такі прыклад, што на 1-2 трыльёны ўзрасьлі крэдыты эканоміцы на пачатку года. Але гэтыя крэдыты ўзрасьлі ў рублях. Але, калі мы возьмем валюту, то крэдыты валютныя амаль што не павялічыліся. А беларуская эканоміка мае такую структуру, што без імпартных камплектуючых, сыравіны яна таксама не можа разьвівацца. Працэс вытворчасьці патрабуе, каб і валюта была, каб атрымліваць прамежкавы імпарт. І таму рубель будзе падаць адносна даляру. Вось такі працэс мы назіраем і застаецца прычына, якая будзе падштурхоўваць беларускі рубель да дэвальвацыі”.

Карэспандэнт: Улады стараюцца найперш знайсьці гэтую “падушку бясьпекі” для беларускага рубля...

Злотнікаў: “Якая падушка бясьпекі?Сваіх рэзэрваў няма, гэта ўсё займаныя грошы, якія ператвараюцца ў рэзэрвы. А насамрэч рэзэрваў няма. Таму падушка такая бясьпекі застаецца датуль, пакуль не трэба вяртаць гэтыя крэдыты – на год, на два, на тры. Але потым можа так здарыцца, што беларуская эканоміка страціць сваю канкурэнтназдольнасьць і потым больш горшая сытуацыя можа быць. Якая гэта падушка бясьпекі?!”
XS
SM
MD
LG