Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратарка Зэльцэра зьнікла зь беларускай турмы


Паводле адваката Зьмітра Гарачкі, з раніцы ён шукае сваю падабаронную Ўладлену Функ, якая мусіла выйсьці з турмы сёньня раніцай.


Адвакат дамовіўся з Уладленай Функ, што яны сустрэнуцца а 9-й гадзіне каля ўваходу ў калёнію. Але яе каля калёніі не аказалася. У адміністрацыі ўстановы паведамілі, што яе нібыта вызвалілі яшчэ а 6-й раніцы. І нейкія асобы з Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Гомеля яе некуды павезьлі. У міліцыі адвакату нічога не паведамілі і зараз ён вядзе яе пошукі. Ён сказаў, што “гэта нейкая незразумелая сытуацыя і мы яе шукаем”.

Уладлена Функ (Брускова) – сакратарка амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, якая разам зь ім была асуджана за камэрцыйны шпіянаж і падробку дакумэнтаў. Яна атрымала год турмы і адбыла сваё пакараньне ў 4-й жаночай калёніі Гомеля і сёньня мусіла выйсьці на волю.

Эмануіл Зэльцэр уцягнуты ў скандал вакол спадчыны памерлага грузінскага алігарха Б. Патаркацышвілі зараз адбывае пакараньне - 3 гады турмы - у магілёўскай калёніі.
XS
SM
MD
LG