Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Інфармацыя, зьмешчаная ў тыднёвіку “Wprost” аб тым, што з нагоды набліжэньня зьезду Саюзу Палякаў МЗС Польшчы перадаў Беларусі ўльтыматум, непраўдзівая”, – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Паводле інфармацыі “Wprost”, перададзены дыпляматычнымі каналамі ўльтыматум меўся палягаць у тым, што Аляксандар Лукашэнка атрымае запрашэньне на саміт ЭЗ (7 траўня, Прага) пры ўмове, што беларускія ўлады ня будуць перашкаджаць правядзеньню заплянаванага на 14-15 сакавіка зьезду непрызнаванага ўладамі Саюзу Палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

У заяве МЗС гаворыцца таксама, што “апошнім часам польска-беларускія дачыненьні маюць добрую дынаміку, абмяркоўваецца шырокі спэктар пытаньняў, у тым ліку гаспадарчыя праблемы, візы, пытаньні нацыянальных меншасьцяў у тым ліку і справа СПБ, а таксама справа дачыненьняў Беларусь – Эўразьвяз, асабліва ўдзел беларусаў ва Ўсходнім партнэрстве”.

Міністэрства адзначае, аднак, што ў гэтых дачыненьнях ёсьць і “цяжкія пытаньні”, якія абодва бакі “стараюцца вырашыць у духу кампрамісу і ўзаемнага разуменьня”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG