Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь з Калінінграду не даехала 10,5 тоны рыбы


Калінінградзкія мытнікі затрымалі на літоўскай мяжы 10,5 тоны рыбнай прадукцыі, бо іх не задаволіла дакумэнтацыя перавозчыкаў, паведамляе інтэрнэт-сайт Кaliningrad.ru.

Вялікая партыя рыбнай прадукцыі аднаго з прадпрыемстваў Калінінградзкай вобласьці — крэвэткі, розныя паўфабрыкаты, у тым ліку з ласасёвых рыб, — накіроўвалася празь Літву ў Беларусь. На мытным кантролі кіроўца паказаў дакумэнты на дазвол экспарту, якія, як высьветлілася, былі несапраўдныя.

Паведамляецца, што рыбныя вырабы коштам каля мільёну расейскіх рублёў (ці звыш васьмідзесяці мільёнаў беларускіх) часова зьмешчаныя на мытным складзе.
XS
SM
MD
LG