Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня вызначылася зь незалежнасьцю Абхазіі і ПА


Валер Іваноў і Ганс-Ёхан Шмідт
Валер Іваноў і Ганс-Ёхан Шмідт

Ці абмяркоўвала дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пытаньне аб магчымасьці прызнаньня сувэрэнітэту і незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі Нацыянальным сходам Беларусі?


Адказваючы на гэтае пытаньне, кіраўніца працоўнай групы ПА АБСЭ Ута Цапф адзначыла, што такая праблема з парлямэнтарамі Беларусі не абмяркоўвалася. Але пра яе была гаворка з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі. “Гэтае пытаньне вельмі далікатнае для будучай эўрапейскай стабільнасьці. І мы зьвязваем яго з прапановамі прэзыдэнта Расеі аб стратэгіі бясьпекі для Эўропы”.

Намесьнік кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Валер Іваноў, камэнтуючы сытуацыю з гэтай жа праблемай, сказаў:

“Я згодны са спадарыняй Утай Цапф, што гэтае пытаньне вельмі далікатнае. У дадзены момант яно шматгранна разглядаецца. Па меры падрыхтоўкі мы будзем да яго зьвяртацца”.

На пытаньне журналістаў, якія папрасілі ўдакладніць, ці ёсьць верагоднасьць таго, што гэтае пытаньне ня будзе разглядацца на вясеньняй сэсіі, якая пачынаецца 2 красавіка, спадар Іваноў адказаў:

“Такая верагоднасьць ёсьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG