Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан засмучаная адсутнасьцю прагрэсу ў Беларусі


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан “вельмі засмучаная” адсутнасьцю бачнага прагрэсу ў галіне правоў чалавека на Тыбэце і ў Беларусі. Пра гэта заявіў у часе сустрэчы з журналістамі прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства ЗША Робэрт Вуд.

“Мы маем намер актыўна прасоўваць правы чалавека, і хочам, каб ў гэтым накірунку мы былі больш эфэктыўнымі за ранейшыя амэрыканскія адміністрацыі”, падкрэсьліў Вуд.

Паводле прэсавага сакратара, “гучныя дэклярацыі адносна правоў чалавека далёка не заўсёды зьяўляюцца аптымальным спосабам дасягненьня пастаўленай мэты. Аднак меркаваньні Гілары Клінтан, якія яму даводзілася чуць, сьведчаць пра яе “неабыякавасьць да гэтай тэмы”.

Выказваньні прадстаўніка Дзярждэпартамэнту былі зробленыя ў адказ на зьмешчаны ў аўторак у Washington Post крытычны артыкул адносна першага замежнага турнэ Гілары Клінтан на пасадзе дзяржсакратара.

У прыватнасьці, выданьне крытыкуе Клінтан за адыход ад даўняй традыцыі амэрыканскай дыпляматыі, накіраванай на абарону правоў чалавека, ад якой кіраўніца амэрыканскага дзярждэпартамэнту нібыта адышла ў часе сваіх паездак у Кітай, Эгіпет і Турэччыну.

Як заявіў Робэрт Вуд, гэта крытыка ня мае рацыі. Паводле ягоных слоў, Гілары Клінтан ня лічыць карысным у часе перамоў з замежнымі калегамі абмяжоўвацца аднымі дэклярацыямі адносна занепакоенасьці станам правоў чалавека, яна “шукае новыя і арыгінальныя падыходы рэальна уплываць на палітыку праблемных у гэтай галіне краін.
XS
SM
MD
LG