Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“ЭЗ ня можа быць абыякавым да беларускай сытуацыі”


Вацлаў Гавэл

Вацлаў Гавэл

У сваім першым пасьля студзеньскай шпіталізацыі публічным выступе колішні чэскі прэзыдэнт, драматург і герой праскай аксамітнай рэвалюцыі Вацлаў Гавэл заклікаў 27 краінаў Эўразьвязу не забывацца пра чалавечыя каштоўнасьці і не ахвяраваць імі ў імя эканамічных інтарэсаў.


“ЭЗ павінен дакладна заявіць, што яму неабыякава тое, што адбываецца ў сьвеце, і што ён ня мае намеру падтрымліваць зло”,— заявіў вядомы грамадзкі дзеяч на міжнароднай праскай канфэрэнцыі ў падтрымку дэмакратыі ў міжнародных дачыненьнях.

Паводле Вацлава Гаўла, Эўразьвяз павінен сачыць за парушэньнямі правоў чалавека і ставіцца да пытаньня дэмакратыі ды правоў чалавека як да прыярытэтнага:

“Ён (ЭЗ) ня можа быць абыякавым да таго, што адбываецца ў Кітаі, Расеі, М’янме, на Кубе, у Беларусі ды ў іншых краінах”, — падкрэсьліў Вацлаў Гавэл.

У двухдзённай канфэрэнцыі ў Празе ўзялі ўдзел болей за 100 экспэртаў, якія прадстаўлялі самыя розныя інстытуты ды няўрадавыя арганізацыі ЭЗ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG