Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Жаліба: “Трэба прымаць захады пажарнага кшталту”


Барыс Жаліба

Барыс Жаліба

Паводле прагнозу экспэртаў Ўсясьветнага банку, які быў агучаны 8 сакавіка, сусьветную эканоміку чакае самая моцная рэцэсія за апошнія 65 гадоў. Спад у гандлі будзе самым моцным за апошнія 80 гадоў. Глябальная прамысловая вытворчасьць у сярэдзіне гэтага году можа скараціцца на 15% параўнальна зь мінулым годам. Больш за іншых крызіс закране краіны, якія сталі на шлях разьвіцьця. Толькі чвэрць дзяржаў, па якіх ударыць рэцэсія, у стане зьмякчыць яе наступствы і прадухіліць рост галечы з дапамогай сацыяльных гарантый і праграм па стварэньні працоўных месцаў. Ці патрапіць Беларусь у гэтую чвэрць? Гэта тэма размовы з доктарам эканамічных навук Барысам Жалібам.

Карэспандэнт: Чаго ж чакаць Беларусі ад гэтага несуцяшальнага прагнозу?

Жаліба: “Цяжка не давяраць экспэртам Усясьветнага банку. І трэба лічыцца зь іх прагнозамі. Яг гэта адаб’ецца заўтра на Беларусі, ці будзе горш? Я думаю, што не будзе лепш. Сёлета ня будзе лепш. Я думаю, што глыбіня крызісу ў нас сёлета у гэтым годзе будзе і ўвосень, і ўзімку. Ня хочацца думаць, каб у наступным годзе яшчэ горш не было. Я думаю, хоць бы гэта скончылася ў 2009 годзе. А потым ужо патроху будзем вылазіць усьлед за Захадам і Расеяй. Першымі ЗША выйдуць з гэтага крызісу, а потым выйдзе Эўропа. А мы выйдзем тады, калі выйдзе ўвесь сьвет”.

Карэспандэнт: Аднак, пакуль афіцыйная беларуская статыстыка дэманструе рост. Да прыкладу, сёлета за студзень-люты валавы ўнутраны прадукт вырас недзе на 1,4%. У студзені прырост склаў 4,2%. Міністэрства эканомікі чакае прыросту за першы квартал у 2%…

Жаліба: “Ну, а
Чаму да сёньняшняга дня не адменены ўказ, які забарняе індывідуальным прадпрымальнікам наймаць іншых работнікаў апроч сваёй сям’і?
ўсё ж Белстат, ці ён слушна, правільна лічыць? Бо я ведаю іншыя лічбы. Гэта дастаткова абвальнае падзеньне нашага экспарту па ўсіх таварных пазыцыях. У нас больш за палову ўнутранага валавога прыбытку экспартуецца. І гэтыя лічбы не сутыкуюцца з тымі зьніжэньнямі экспартных пазыцый. Можа, недзе ў нас пераарыентацыя эканомікі не на імпарт-экспарт, а на ўнутраныя рэсурсы? Наколькі я ведаю, прадукцыю менскага трактаранага заводу павярнулі ўнутр эканомікі, выдзелены сродкі на закупкі трактароў для нашай сельскай гаспадаркі. Апірышча на ўнутраныя рэсрусы, можа, і дае нейкія пазытыўныя дадзеныя статыстыкі”.

Карэспандэнт: Экспэрты Ўсясьветнага банку кажуць, што для зьмякчэньня наступстваў крызісу патрабуюцца найперш інвэстыцыі ў сацыяльную сфэру, інфраструктуру, а таксама ў малыя і сярэднія прадпрыемствы…

Жаліба: “Інвэстыцыі — гэта пастаянная задача для эканомікі. Наколькі я разумею, сёньня нам не да інвэстыцый. Бо інвэстыцыі ўсё ж такі патрабуюць валютных сродкаў. А ўсе нашы валютныя сродкі сёньня на што ідуць? На скасаваньне раней узятых валютных крэдытаў і на падтрымку беларускага рубля. Я лічу, нам не да інвэстыцый сёньня. Ну, а што трэба ўкладаць у сфэру адукацыі, навукі, то гэта заўсёды было. Гэта эфэкт быў заўсёды аддалены. Канечне, сёньня трэба прымаць захады пажарнага кшталту. У нас нешта робіцца, аб’явілі пра лібэралізацыю эканомікі. Трэба рабіць нешта больш, трэба пранікнуцца праблемай. Я думаю, яшчэ не пранікліся праблемай ні наша кіраўніцтва, ні наш урад. Трэба хутчэй рабіць, хутчэй даць працаваць і сярэдняму бізнэсу, дробнаму бізнэсу. Чаму да сёньняшняга дня не адменены ўказ, які забарняе індывідуальным прадпрымальнікам наймаць іншых работнікаў апроч сваёй сям’і? Яго даўно трэба было адмяніць. Ліквідавалі шапікі, гэта ж памылка вялікая, трэба гэта ўсё аднавіць”.
XS
SM
MD
LG