Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя ПА АБСЭ ацэніць беларускі клімат


У Менск прыбыла дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на чале са старшынём ПА Жаао Саарэшам.

“Я добра знаёмы з абстаноўкай у Беларусі”, – сказаў Жаао Саарэш пасьля прылёту.

Дэлегацыя плянуе сустрэцца з кіраўніцтвам абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, МЗС і Міністэрства інфармацыі, адміністрацыі прэзыдэнта.

11 сакавіка дэлегацыя возьме ўдзел у сэмінары «Паляпшэньне клімату для прыцягненьня замежных інвэстыцыяў», якія арганізаваны працоўнай групай АБСЭ па Беларусі супольна з дэлегацыяй Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЭ пры падтрымцы Фонду імя Фрыдрыха Эберта. У часу сэмінару заплянаваныя выступы кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску Ганса-Ёхана Шмідта, кіраўніка працоўнай групы АБСЭ па Беларусі Уты Цапф, намесьніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыя Іванова і іншых.

Візыт працягнецца да 12 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG