Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізіі арыштаваны лідэр апазыцыі Алікбек Джэкшанкулаў. Яго падазраюць у датычнасьці да забойства.

Прадстаўнік МУС краіны Бакыт Сайітаў заявіў у інтэрвію кіргіскай службе Радыё Свабода, што з пісталета апазыцыянэра ў сьнежні 2007 году ў горадзе Талас быў забіты турэцкі прадпрымальнік.

Джэкшанкулаў, былы міністар замежных справаў Кіргізіі, узначальвае апазыцыйны рух “За справядлівасьць”.

Лідэры кіргіскай апазыцыі і амбудсмэн Турсунбек Акун заявілі, што затрыманьне Джэкшанкулава палітычна матываванае, і што такім чынам улады хочуць прымусіць замаўчаць сваіх апанэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG