Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ваўкавыскія бізнэсоўцы ўжо месяц за кратамі


Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч

Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч

Сёньня споўніўся месяц, як ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка — у зьняволеньні. Ад моманту затрыманьня родным не дазволілі ніводнай сустрэчы з арыштаванымі, а таксама не далі ім выступіць у якасьці абаронцаў.

Усім тром прад’яўлены абвінавачанні па артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці).

Паводле інфармацыі МУС, затрыманыя падазраюцца ў арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў. У прыватнасьці, было паведамлена пра падпалы і падрывы маёмасьці дзяржаўных службоўцаў.

Такім чынам яны нібыта помсьцілі за перасьлед іхнай фірмы. Пазьней БТ паведаміла, што пры ператрусах у затрыманых была знойдзена выбухоўка і агнястрэльная зброя.

Міністар Навумаў заявіў, што ўсім тром могуць быць прад’яўленыя новыя абвінавачаньні.

Нагадаем: Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў — былыя палітвязьні. Яны былі асуджаныя на турэмнае зьняволеньне, але летась гэтае пакараньне ім замянілі на абмежаваньне волі.
XS
SM
MD
LG