Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэмінар “Паляпшэньне клімату для замежных інвэстыцыяў” стане галоўным пунктам праграмы знаходжаньня ў Менску дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.


Гэтае мерапрыемства пройдзе ў сераду, 11 сакавіка. Яго арганізатары — Рабочая група ў справах Беларусі ПА АБСЭ і Нацыянальны сход Беларусі пры падтрымцы нямецкага Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта.

Дэлегацыя, якую ачольвае кіраўнік ПА АБСЭ Жуан Суарыш, мяркуе прыляцець у Менск сёньня ўвечары. 10 сакавіка ў яе заплянаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, у міністэрствах замежных спраў і інфармацыі.

Менскі палітоляг Ігар Лялькоў адзначае:

Ігар Лялькоў
“Я думаю, што гэта сьведчыць пра ажыўленьне кантактаў паміж Беларусьсю і эўрапейскімі структурамі. Гэта працяг таго, што адбывалася цягам апошніх месяцаў. Тут трэба памятаць, што ПА АБСЭ — адна зь нямногіх парлямэнцкіх структураў, дзе Беларусь мае поўнае прадстаўніцтва. І яна можа быць чарговым пасярэднікам ці чарговай крыніцай данясеньня пазыцыі Эўропы да беларускага кіраўніцтва”.

XS
SM
MD
LG