Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэра-Вальднэр: ЭЗ ня спыніць барацьбы за правы жанчыны

  • БелаПАН

Напярэдадні 8-га сакавіка эўракамісар сказала: "Мы ня спынім барацьбы, пакуль правы кожнай жанчыны ня будуць паважацца і абараняцца ва ўсім сьвеце".


Як паведамляе прэс-служба Эўракамісіі, Фэрэра-Вальднэр заявіла аб прыхільнасці Эўразьвязу да палітычных і фінансавых абавязаньняў у барацьбе за правы жанчын.

"Я добра ведаю, што для многіх жанчын ва ўсім сьвеце поўнае выкананьне іх правоў дагэтуль застаецца далёкай пэрспэктывай. Таму я рашуча настроеная працягваць падтрымку і забясьпечваць выкананьне абяцаньняў па выкарыстаньні нашых праграм і фінансавых інструмэнтаў для ўжываньня рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН аб жанчынах, міры і бясьпецы", — заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG