Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без пяці дзён год знаходзіцца за кратамі ў Беларусі амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр, асуджаны на тры гады за камэрцыйны шпіянаж. Чарговым разам Эмануіла Зэльцэра наведаў ягоны адвакат Зьміцер Гарачка.

Зьміцер Гарчак паведаміў, што стан здароўя ягонага падабароннага не палепшыўся: той пакутуе ад шэрагу хранічных захворваньняў. Дадалася і новая хвароба, кажа Зьміцер Гарачка.

“З ныркамі з’явіліся праблемы, нэфрыт ў яго знайшлі. Дрэна пачуваецца, дрэнна. Калі дадаюцца новыя хваробы, што ж добрага”.

Нагадаем, амэрыканскі ўрад неаднаразова заклікаў беларускія ўлады вызваліць Эмануіла Зэльцэра з гуманных прычын. Такія заклікі гучалі як ад былой адміністрацыі Джорджа Буша, гэтак і ад новай адміністрацыі Барака Абамы. У пачатку году ў Менску паводле справы Зэльцэра пабываў адмысловы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, які меў сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў у Беларусі. Аднак гэтыя кантакты пакуль не прывялі да датэрміновага вызваленьня Эмануіла Зэльцэра, канстатуе адвакат Зьміцер Гарачка. Паводле Зьмітра Гарачкі нядаўна ў магілёўскай калёніі адбылася яшчэ адна сустрэча Эмануіла Зэльцэра з прадстаўнікоў амбасады ЗША спадарыняй Кэралайн Сэвідж. Адвакат кажа, што яму невядома пра скаргі ягонага падабароннага на ўмовы ўтрыманьня ці на дзеяньні адміністрацыі калёніі.

12 сакавіка 2008-га году разам з Эмануілам Зэльцэрам ў Менск прыляцела ягоная сакратарка Уладлену Функ (Брускова). Беларускі суд пакараў жанчыну годам турмы за спробу камэрцыйнага шпіянажу. Уладлена Брускова адбывае пакараньне ў Гомельскай жаночай калёніі. Праз 5 дзён яе мусяць вызваліць. Адвакат Зьміцер Гарачка паведаміў, што зьбіраецца сустракаць сваю падабаронную на выхадзе з калёніі, але куды тая плянуе накіравацца ў далейшым, адвакат ня ведае. Уладлена Брускова мае расейскае грамадзянства, да з’яўленьня ў Беларусі жыла ў ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG