Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы візыт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Эўропу адбудзецца ад 31 сакавіка па 5 красавіка.

Пра гэта паведаміла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.

Барак Абама наведае Велікабрытанію, Францыю, Нямеччыну і Чэхію.

Ён наведае сустрэчу «вялікай дваццаткі» ў Лёндане, прысьвечаную ўсясьветнаму эканамчнаму крызісу, саміт НАТО у Стразбуры, возьме ўдзел у саміце ЭЗ-ЗША ў Празе.

"Прэзыдэнт Абама, як і я, імкнецца да ўмацаваньня трансатлянтычнага альянсу, падтрымкі моцнай Эўропы як надзейнага партнэра ЗША і ўмацаваньня нашага партнэрства для вырашэньня агульных праблем сучаснасьці», -- заявіла Х.Клінтан, перадае Рэйтэр.

На эўрапейска-амэрыканскім саміце ў Празе плянуецца абмеркаваць пытаньні бясьпекі і ўсясьветнага фінансавага крызісу. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні ЭЗ і прэм'ер-міністра Чэхіі Мірэка Тапаланека.
XS
SM
MD
LG