Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантралёркі данесьлі на апазыцыянэра


Акцыя прадпрымальнікаў у Баранавічах 12 студзеня

Акцыя прадпрымальнікаў у Баранавічах 12 студзеня

Сёньня ў Баранавічах працягнецца суд над актывістам АГП Рыгорам Грыкам, якога вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў.


Паводле прэсавай службы АГП, гэтае абвінавачаньне прад'яўлена на падставе тлумачэньняў кантралёрак-касірак Баранавіцкага каапэратыўнага рынку Ніны Сульжыц і Галіны Аляхновіч. Яны сказалі, што бачылі як Рыгор Грык 10 студзеня 2009 году разносіў лістоўкі з інфармацыяй пра акцыю 12 студзеня.

4 сакавіка суд задаволіў хадайніцтва Рыгора Грыка, каб яму далі магчымасьць азнаёміцца са справай і наняць адваката.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG