Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці заўважыць прэзыдэнцкая адміністрацыя няўрадавы форум?


Вацлаў Арэшка

Вацлаў Арэшка

Сёньня ў Менску пачалася Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў. Апошні раз такі форум праводзіўся яшчэ ў 2004 годзе. Да ўдзелу запрасілі прадстаўнікоў больш як з трохсот суполак.

Віталь Васількоў — прадстаўнік грамадзкага цэнтру “Кола” лічыць, што няўрадавым арганізацыям надзвычай важна захаваць сваю незалежнасьць:

“Грамадзкія аб’яднаньні не атаясамліваюць сябе зь нейкімі палітыкамі. Мы заўсёды крытычна ставімся як да першага, так і да другога сэктару. То бок шукаем сваю пазыцыю. Думаю, Асамблея і стане той пляцоўкай, на якой мы паспрабуем знайсьці агульную пазыцыю”.


Сяргей Мацкевіч
Сяргей Мацкевіч з цэнтру “Супольнасьць” гаворыць: для ўладаў нацыянальны форум стане цудоўнай магчымасьцю паказаць, ці зьмянілася ў іх стаўленьне да трэцяга сэктару:

“Заплянавалі адну сэкцыю – дачыненьні з уладамі. Як нам будаваць сваё супрацоўніцтва з вэртыкальлю. Хочам ведаць, ці гатовыя ўлады да супрацоўніцтва, да нейкіх дзеяньняў. Мы зьвярнуліся ў аддзел грамадзкіх арганізацыяў Адміністрацыі прэзыдэнта і папрасілі, каб іх прадстаўнік мог папрысутнічаць на сэкцыі, паўдзельнічаць у дыскусіі”.

Дарэчы, літаральна за пару-тройку дзён да пачатку сёньняшняга форуму ўлады, на думку незалежных аналітыкаў, ізноў паказалі сваю непасьлядоўнасьць. Прыкладам, яны зарэгістравалі Цэнтар чарнобыльскіх ініцыятываў і адмовілі ў рэгістрацыі “Нашай вясьне”.

Сябра аргкамітэту форуму Вацлаў Арэшка зьвяртае ўвагу на дзейнасьць недзяржаўных культурніцкіх арганізацыяў:

Вацлаў Арэшка
“Яны не памерлі, нягледзячы на тое, што цяжка жылі. Я думаю, можа чакацца нейкі ўздым гэтай дзейнасьці. Тым больш, сытуацыя наконт культуры становіцца трохі больш лібэральнай. Гэта значыць, што нашым арганізацыям будзе лягчэй дыхацца, я спадзяюся на гэта. Мы ўжо бачым: стала больш канцэртаў, больш культурных імпрэзаў. Мне падаецца, грамадзкі сэктар у культуры ў сёньняшняй сытуацыі ў значнай ступені выконвае тое, што павінна рабіць дзяржава”.

За час, які прайшоў ад апошняй Асамблеі, ў крымінальным заканадаўстве зьявілася адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Грамадзкія арганізацыі пазбавілі ільготаў. Не спыняецца і перасьлед актывістаў няўрадавых арганізацыяў.



Фотарэпартаж

Стэфан Эрыксан


Аляксандар Мілінкевіч


Вінцук Вячорка




Гутарка ў кулюарах. Справа — Валянцін Стэфановіч


XS
SM
MD
LG