Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Правы Аўтуховіча будзе бараніць грамадзкая камісія

  • БелаПАН

Паводле праваабаронцы Вячаслава Сіўчыка, у Менску ствараецца грамадзкая камісія абароны правоў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі.

Паводле Сіўчыка, мяркуецца ўдзел у камісіі былых палітзьняволеных і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў: прадпрымальніцкіх праваабарончых, аб'яднаньняў вэтэранаў вайны ў Аўганістане. Ён не выключае, што падключацца да працы і палітычныя структуры.

Трое актывістаў прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыску Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. 18 лютага ўсім траім было выстаўленае абвінавачаньне за наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці. Незалежныя праваабаронцы лічаць затрыманых палітзьняволенымі, зьвяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў ужо раней былі судзімыя і прызнаныя вязьнямі сумленьня.
XS
SM
MD
LG