Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лябедзька просіць Васілевіча праверыць адпачынак Лукашэнкі


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька просіць генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча "правесьці праверку ўсіх абставінаў адпачынку Аляксандра Лукашэнкі і суправаджальных яго асоб у Сэрбіі на прадмет устанаўленьня магчымага нямэтавага выкарыстаньня дзяржаўных сродкаў".


Зварот на імя Рыгора Васілевіча быў накіраваны 3 сакавіка заказным лістом, паведаміў А.Лябедзька:

“Я падпісаў зварот у Генэральную пракуратуру, каб было праведзена расьсьледаваньне, за які кошт дэлегацыя накіравалася на адпачынак у Сэрбію. Ёсьць адчуваньне, што пералёт аплочваў беларускі падаткаплатнік. І ёсьць інфармацыя, што і сам адпачынак, знаходжаньне ў гатэлі таксама аплачаны беларускімі падаткаплатнікамі. Пачакаем адказу Генэральнай пракуратуры, а пасьля праз “Свабоду” праінфармуем, як працуе ў нас Генэральная пракуратура і за чые грошы пражывае Аляксандар Лукашэнка і ягонае атачэньне”.

Паводле А. Лябедзькі, у дэмакратычных краінах прынята інфармаваць грамадзян аб расходах на ўтрыманьне прадстаўнікоў вышэйшага эшалёна дзяржаўнай улады.

"Кожны чалавек мае права на законны адпачынак. Кожны грамадзянін Беларусі мае права самастойна выбіраць месца і час свайго адпачынку. Разам з тым, ёсьць заканадаўства, якое рэглямэнтуе межы дазволенага для высокапастаўленых чыноўнікаў, і, нарэшце, ёсьць нормы прыстойнасьці і этыкі дзяржаўнага служачага", — мяркуе Лябедзька.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG