Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вяртаюцца ў Раду ААН па правах чалавека


Урад ЗША вырашыў вярнуцца да актыўнай працы ў Радзе ААН па правах чалавека,-- пра гэта паведаміў амэрыканскі назіральнік у гэтай праваабарончай установе Марк Старэла.


У інтэрвію швэйцарскім СМІ ён адзначыў, што Вашынгтон па-ранейшаму занепакоены палітызацыяй правоў чалавека, якая мае месца ў гэтай структуры ААН. ЗША неаднойчы крытыкавалі Раду за надзвычайную ўвагу да правоў чалавека ў Ізраілі замест таго, каб сканцэнтравацца на злоўжываньнях ў такіх краінах, як Беларусь, Зымбабвэ, Куба, М’янма, Паўночная Карэя.

У свой час ЗША выказвалі расчараваньне ў сувязі з рашэньнем Рады па правах чалавека ААН выключыць Беларусь і Кубу з так званага “чорнага сьпісу” і скасаваць для гэтых краін пасады спэцдакладчыкаў па назіраньні за станам правоў чалавека. Паводле заяваў Вашынгтону, гэта было зроблена, нягледзячы на тое, што па той жа Беларусі за парушэньні правоў чалавека ААН прымала некалькі рэзалюцыяў.

У 2006 годзе пасьля рэфармаваньня Камісіі пра правах чалавека ААН ў Раду адміністрацыя Буша рэзка крытыкавала гэты крок і заявіла, што ўстрымаецца ад актыўнага ўдзелу ў працы гэтай структуры.
XS
SM
MD
LG