Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У студзені 166 тысяч беларусаў недапрацоўвалі


Чарга ў цэнтар занятасьці

Чарга ў цэнтар занятасьці

У студзені сёлета ў вымушаных адпачынках знаходзілася каля 60 тысяч беларусаў, больш за 106 тысяч працавалі няпоўны тыдзень.


Пра гэта паведаміў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётар Грушнік.

У лютым, паводле папярэдняй інфармацыі, страты працоўнага часу адзначаліся на 240 прадпрыемствах краіны з агульнай колькасьцю працаўнікоў 154 тысячы. Найбольш пацярпела Магілёўшчына – там такіх прадпрыемстваў 54.

Паводле Грушніка, гэтыя лічбы – патэнцыйная база для беспрацоўя і сацыяльнай напружанасьці.
XS
SM
MD
LG