Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнта “Gazety Wyborczej” пазбавілі акрэдытацыі


Анджэй Пісальнік, Аляксей Трубкін Анджэй Пачобут (справа)
Анджэй Пісальнік, Аляксей Трубкін Анджэй Пачобут (справа)

МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі карэспандэнта польскага выданьня “Gazeta Wyborcza” Анджэя Пачобута.


Паводле спадара Пачобута, нагодай сталіся чатыры ягоныя публікацыі: пра прымусовую дактыляскапію мужчынскай часткі насельніцтва Беларусі, арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, выдаленьне польскіх ксяндзоў зь Беларусі і новы дыялёг А.Лукашэнкі з Захадам.

Паводле МЗС, публікацыі маюць тэндэнцыйны характар і абражаюць А.Лукашэнку.

Рэдакцыя “Gazeta Wyborcza” выступіла ў абарону свайго карэспандэнта і просіць эўрапейскіх палітыкаў, якія вядуць перамовы зь Беларусьсю, не забыцца пра свабоду слова.

Анджэй да 15 сакавіка будзе ў адпачынку, а далей зьбіраецца працаваць без акрэдытацыі і судзіцца з МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG