Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія памежнікі затрымалі двух беларусаў


Крымінальная паліцыя нямецкага памежнага гораду Хемніц затрымала двух беларусаў 23-х і 39-ці гадоў, перадае рэгіянальнае Саксонскае тэлебачаньне.

У часе праверкі іх Мэрсэдэса памежнікі зьвярнулі ўвагу на тое, што на многіх скураных рэчах, якія былі знойдзеныя ў багажніку, на гандлёвых этыкетках прысутнічала маркіроўка супраць крадзяжу, якая ў часе пакупкі тавару здымаецца. Таксама ў часе праверкі іх сярод рэчаў былі знойдзеныя інструкцыі па нэйтралізацыі сыстэмаў супраць крадзяжу.

Абодва беларусы падазраюцца ў крадзяжы. Прыблізны кошт скрадзеных рэчаў 4 тысячы эўра. Дагэтуль застаецца нявысьветленым, дзе маглі быць скрадзеныя тавары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG