Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзел Беларусі ў праграме ЭЗ — пад сумневам


Гюнтэр Глосэр

Гюнтэр Глосэр

Нямецкі фэдэральны ўрад выказаў упэўненасьць, што ў часе саміту Эўразьвязу 19—20 сакавіка знойдуць рашэньне нявырашаныя пакуль пытаньні адносна ўдзельнікаў праграмы “Усходняе партнэрства”.

Паводле заявы намесьніка міністра МЗС ФРГ у справах Эўропы, сацыял-дэмакрата Гюнтэра Глозэра, верагоднасьць удзелу ў гэтай праграме Беларусі пакуль знаходзіцца пад сумневам. Для астатніх пяці краін — Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы ды Ўкраіны — пэрспэктыва далучэньня да праекту больш адкрытая.

Заява была зробленая сёньня раніцай на паседжаньні камітэту бундэстагу па справах ЭЗ. Намесьнік міністра нямецкага МЗС таксама падкрэсьліў, што партнэрства ЭЗ з постсавецкімі краінамі ні ў якім разе ня мае на мэце канкурэнцыі з Расеяй.

Няпэўнасьць нямецкага кіраўніцтва што да ўдзелу Беларусі ва “Ўсходнім партнэрстве” выклікала крытыку з боку парлямэнцкіх левых. Яны зрабілі запыт адносна таго, якія крытэрыі будзе выкарыстоўваць ЭЗ адносна беларускага ўдзелу ў праекце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG