Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз палякаў: пратаколы на актывістаў, порна пра Борыс


Прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар паведаміў нам, што на яго, а таксама на Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута міліцыянты склалі адміністратыўныя пратаколы.


Усіх трох абвінавачваюць у актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 17 студзеня каля Дома польскага ў Горадні.

Ігар Банцар зазначае, што міліцыя актывізавалася напярэдадні сёмага зьезду СПБ на чале з А.Борыс, які па-ранейшаму не прызнаецца беларускімі ўладамі.

Зьезд мяркуецца правесьці ў Горадні 14—15 сакавіка. Асноўным яго пытаньнем павінна стаць легалізацыя дзейнасьці арганізацыі.

Адносна самой Анжалікі Борыс учынена іншае. Ігар Банцар паведаміў, што ў пад’езьдзе дома, дзе яна жыве, жыхарам у паштовыя скрынкі ўкінулі зробленыя спосабам фотамантажу непрыстойныя здымкі. Яе суседзі зьвярнуліся ў міліцыю.
XS
SM
MD
LG