Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпартуйце ўсё!


Міністэрства гандлю адмовілася ад абмежавальнага сьпісу імпартных тавараў.


Прэсавая сакратарка Міністэрства гандлю Алена Кавалёва адзначыла, што “тыя ці іншыя захады ў справе абароны ўнутранага рынку робяцца зараз ва ўсім сьвеце”.

Абмежаваньні былі ўведзеныя ў лістападзе 2008 году, каб “захаваць валютныя сродкі беларускіх прадпрыемстваў ва ўмовах фінансавага крызісу”.

У абмежавальны сьпіс увайшлі 16 харчовых і 15 нехарчовых тавараў, нагадвае Інтэрфакс.

Некаторыя харчовыя тавары, якія патрапілі ў сьпіс:
  • піва
  • безалькагольныя напоі
  • чакаляда
  • маянэз
  • сыры
  • марозіва
  • хлеб
  • кандытарскія вырабы

Нехарчовыя тавары:
  • тэлевізары
  • ровары
  • дываны
  • мэбля
  • сухія будаўнічыя сумесі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG