Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежнага журналіста не пусьцілі ў Польшчу


Алесю Буракову з Магілёва на КПП у Кузьніцы Беластоцкай анулявалі гадавую польскую нацыянальную візу.

Памежнікі спачатку забралі ў яго пашпарт, пратрымалі дзьве гадзіны, а потым паведамілі, што журналіст знаходзіцца ў сьпісе асобаў, чыё знаходжаньне на тэрыторыі Польшчы непажаданае. Пасьля гэтага польскія памежнікі адправілі яго назад.

Алесь Буракоў ехаў сёньня ў Польшчу праз Горадню. Візу ён атрымліваў у польскай амбасадзе ў Менску тэрмінам да 14 красавіка сёлета. Па ёй ён наведваў Польшчу прыблізна шэсьць разоў, апошняя паездка была ў лістападзе летась. Раней журналіст працаваў на Радыё Рацыя ў Беластоку. Алесь кажа, што ніякіх кантактаў з польскай паліцыяй у яго не было і ніякіх парушэньняў зь яго боку — таксама.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG