Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фрэскі Шагала заклалі па крэдыце


Знакаміты нью-ёрскі Metropolitan Opera вымушаны закласьці дзьве фрэскі Марка Шагала, якія ўпрыгожваюць фае гэтага тэатру, у якасьці гарантыі вяртаньня крэдыту, перадае агенцтва Associated Press.

Паводле адміністрацыі тэатра, заклад вядомых карцін майстра вымушаны шлях дзеля выжываньня ва ўмовах крызісу.

Як заявіў прадстаўнік тэатру Пітэр Кларк, Metropolitan Opera ўжо заклаў пад даўні крэдыт 30 з 36 карцін вядомых майстроў. Размова ідзе пра “доўгатэрміновую пазыку”. Пры гэтым, паводле Кларку, абедзьве фрэскі Шагала “Трыюмф музыкі” ды “Пачатак музыкі”, якія былі створаны адмыслова для Metropolitan Opera па-ранейшаму будуць вісець у вэстыбюлі тэатру ў Лінкольн-цэнтры і застануцца яго ўласнасьцю ў выпадку вяртаньня крэдыту. Нейкія сумы Кларк адмовіўся называць.

Нагадаем, пано “Трыюмф музыкі” ды “Пачатак музыкі”, памерамі 9x11 мэтраў, былі замоўленыя майстру Лінкольн-цэнтрам у 1960-я гады.

Марк Шагал, якога называюць “адным з самых пасьпяховых мастакоў 20-га стагодзьдзя” нарадзіўся ў 1887 годзе на Віцебшчыне. Першыя ўрокі выяўленчага мастацтва атрымлівае ў віцебскай мастацкай школе Юрыя Пэна. Да 1920 году неаднойчы з’язджае і вяртаецца ў гэты горад. Ягоная апошняя пасада на радзіме – губэрнскі ўпаўнаважаны камісар па справах мастацтва.
XS
SM
MD
LG