Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за пікет


У Ленінскім судзе Менску асудзілі маладафронтаўцаў Юлю Міхайлаву, Міколу Дземідзенку і Вадзіма Ханяўку, якіх учора затрымалі ля будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі. /img/icon-photogallary.gif


13:50 Міколу Дземідзенку аштрафавалі на 1 мільён 575 тысяч ( 45 базавых).

13:35
Вадзіму Ханяўку далі штраф 875 тысяч (25 базавых велічынь).

13:20
Юлію Міхайлаву пакаралі штрафам у 1 мільён 60 тысяч рублёў (30 базавых велічынь).

Актывісты пратэставалі супраць рэпрэсій і разгарнулі на вуліцы расьцяжку “Не палітычнаму тэрору”.

Мікола Дземідзенка і Вадзім Ханяўка скардзіліся на дрэнныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна.

Маладзёнаў у суд прывёз сам начальнік Ленінскага РУУС.

Маладафронтаўцаў прыйшлі падтрымаць іх паплечнікі і актывісты.

Нагадаем, учора пяць актывістаў “Маладога Фронту” сталі насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”.

Супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы на Юлію Міхайлаву, Вадзіма Ханяўку і Міколу Дземідзенку за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Іх адвезьлі ў турму на завулку Акрэсьціна.

Двух непаўналетніх актывістаў адпусьцілі пад подпіс бацькам. Іх адміністрацыйныя пратаколы будуць разглядацца камісіямі ў райвыканкамах па месцы жыхарства.






Юля Міхайлава з Настай Палажанкай


У чаканьні суду Наста Палажанка, Вадзім Ханяўка, Мікола Дземідзенка




Ужо на волі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG