Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг у Нью-Ёрку ў падтрымку БХД


28 лютага Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы каля будынку Арганізацыі Аб’яднаных Нацый правяло мітынг у падтрымку стваральнікаў партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.

Мітынг пачаўся ў 13-00 і цягнуўся каля трох гадзін. Хрысьціяне розных канфэсіяў і людзі дэмакратычных перакананьняў, сярод якіх былі беларусы, расейцы, і амэрыканцы прынялі ўдзел у мітынгу падтрымкі БХД.

Фота Анатоля Старкова


Старшыня ЗБМА Мікола Цімашэнка распавёў прысутным пра падзеі, якія адбываліся вакол зьезду БХД, у прыватнасьці, пра праблемы з памяшканьнем для правядзеньня зьезду, пра запалохваньне дэлегатаў з боку ўладаў. Таксама ён распавёў пра працу , якую робіць ЗБМА, каб прыцягнуць ўвагу амэрыканскіх уладаў да праблемаў хрысьціянаў Беларусі.

Фота Анатоля Старкова


Мікіта Агароднік, адзін зь лідэраў ЗБМА, распавёў прысутным пра змаганьня БХД супраць алькагалізацыі Беларусі, і заклікаў прысутных трымацца разам у абароне правоў беларусаў на Бацькаўшчыне.

Фота Анатоля Старкова

У выніку мітынгу былі сабраныя подпісы ў падтрымку БХД. Было вырашана болей актыўна кантактавацца з уладамі ЗША ў пытаньнях дапамогі беларускім хрысьціянам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG