Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку рыхтуюць новыя абвінавачаньні


Уладзімер Навумаў
Уладзімер Навумаў

Прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзімеру Асіпенку рыхтуюць новыя абвінавачаньні, паведаміў міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў.


Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў правёў прэсавую канфэрэнцыю з нагоды набліжэньня прафэсійнага сьвята — дня беларускай міліцыі. Першае ж пытаньне да міністра было зьвязана са справай ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі. Былых палітвязьняў Аўтуховіча і Лявонава, а таксама Асіпенку арыштоўвалі байцы міліцэйскага спэцназу, а міліцэйскія сьледчыя выйшлі на прадпрымальнікаў у сувязі з расьсьледаваньнем справы пра выбух на праспэкце Пераможцаў 3 ліпеня 2008 году, пацьвердзіў міністар Навумаў.

“Падчас адпрацоўкі Ваўкавыску была атрыманая інфармацыя, і гэтая інфармацыя пацьвердзілася, што захоўваюць зброю ды выбухоўку. І што гэта рыхтаваліся выкарыстаць. У групу ўваходзіў грамадзянін Аўтуховіч. Зараз усе гэтыя асобы затрыманыя, мы маем ужо больш інфармацыі, бо шмат хто зь іх супрацоўнічае са сьледзтвам. Мяркую, на гэтым этапе мы яшчэ ў поўным аб’ёме дзяліцца інфармацыяй ня будзем. Але блізу тыдня-двух мы яшчэ выставім абвінавачаньні, зьвязаныя з падрыхтоўкай цяжкіх злачынстваў. Цягам некалькіх месяцаў перадамо справу ў суд, дзе ўсе зь ёй змогуць азнаёміцца”, — сказаў Уладзімер Навумаў.

Міністар унутраных спраў заявіў, што справа Аўтуховіча ды іншых прадпрымальнікаў з Ваўкавыску “ніяк не зьвязаная з выбухам на праспэкце Пераможцаў 3 ліпеня”.

Што да расьсьледаваньня самой справы пра выбух, то ні пра якія пэўныя вынікі Ўладзімер Навумаў не паведаміў. Міністар заявіў, што зьбіраецца распавесьці некаторыя падрабязнасьці справы абмежаванай групе журналістаў. Чаму не паведаміць гэтыя зьвесткі ўсім ахвотным супрацоўнікам мэдый, а толькі абмежаванаму колу? На гэта спадар Навумаў адказаў:

“Бо такая колькасьць не забясьпечыць таго, каб сытуацыю ўтрымаць пад кантролем”.

Нагадаю, справа пра выбух, які адбыўся на праспэкце Пераможцаў і пры якім пацярпелі дзясяткі людзей і мог пацярпець Аляксандар Лукашэнка, расьсьледуецца ўжо дзявяты месяц. У межах расьсьледаваньня сьледчыя дапыталі тысячы чалавек, адбіткі пальцаў узялі ў дзясяткаў тысяч. Праваабаронцы ў Беларусі неаднаразова заяўлялі пра парушэньні правоў людзей пры гэтым расьсьледаваньні. Апазыцыйныя палітыкі кажуць, што расьсьледаваньне справы пра выбух на праспэкце Пераможцаў улада выкарыстоўвае для збору зьвестак пра апазыцыю і перасьлед дэмакратычных актывістаў.

Уладзімер Навумаў пра лёс турмы на вуліцы Валадарскага:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG