Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах - памінаньне ахвяр сталінізму

  • БелаПАН

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да памятных знакаў, у тым ліку да Крыжа пакут, запалілі лямпады, ушанавалі хвілінай маўчаньня памяць бязьвінна загіблых людзей, пад бел-чырвона-белым сьцягам сьпяваліся беларускія песьні.

Старшыня "Мэмарыялу" Вячаслаў Сіўчык зазначыў, што аргкамітэт правядзеньняі Году памяці, прысвечанага 70-годзьдзю кульмінацыі рэпрэсій 1937 году, прапанаваў увесьці ў каляндар Дзень памяці ахвяр таталітарных рэжымаў у Беларусі і адзначаць яго 29 кастрычніка. Паводле словаў В.Сіўчыка, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году супрацоўнікі НКВД знішчылі амаль усіх прадстаўнікоў нацыянальнай эліты.

Старшыня сэкцыі заклікаў прысутных узяць актыўны ўдзел у мерапрыемствах Году памяці ахвяр 1939-га, прысвечанага 70-годзьдзю пакту Молатава-Рыбэнтропа.

Намесьнік старшыні сэкцыі Ўладзімір Раманоўскі заклікаў моладзь да напісання радаводу сваіх сем'яў, а таксама да ўдзелу ў праекце "Мэмарыялу" для стварэньня каталёгу месцаў масавага зьнішчэньня ахвяр сталінізму.

Чарговае памінаньне ва ўрочышчы адбудзецца 29 сакавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG