Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску з-за пакета соку ледзь не спынілася мэтро


З-за пакінутага пакета соку вечарам 27 лютага на 19 хвілін была спынена пасадка і высадка пасажыраў на станцыі мэтро "Купалаўская".

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў старшы інспэктар групы інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС па ахове Мінскага мэтрапалітэна Арцём Гарашэвіч.

Паводле яго слоў, пакет зь недапітым сокам быў знойдзены ў пачатку падземнага пераходу на станцыі "Кастрычніцкая". Пасажыраў эвакуявалі, а цягнікі рухаліся праз станцыю без спыненьня. Калі супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня "Алмаз" высьветлілі, што пакет не ўяўляе небясьпекі, станцыя адкрылася.

"Усе службы спрацавалі хутка і дакладна", — зазначыў А.Гарашэвіч. Ён ня здолеў адказаць, былі гэта вучэньні або рэальная сытуацыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG