Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка меншая, чым жыцьцё


Гомельскія філіялы ААТ “ААБ Беларусбанк” запрасілі пэнсіянэраў стаць кліентамі банку. Пісьмовыя запрашэньні адпаведнага зьместу дасланыя на хатнія адрасы гарадзкіх пэнсіянэраў.

Аддзяленьні банку прапануюць аформіць заявы па выплату пэнсій праз уклад “Пэнсійны”. Ён дае магчымасьць разьлічвацца за камунальныя паслугі, займець плястыкавую картку і плаціць безнаяўным чынам за тавары. І галоўнае — уладальнікам банкаўскага ўкладу будуць кожны месяц выплачваць “70 працэнтаў стаўкі рэфінансаваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь”. У запрашэньні “70 працэнтаў стаўкі” закрэсьлена. Ніжэй ад рукі пазначана: 14%.

“Я б з радасьцю паклала пэнсію ў банк, — кажа 63-гадовая пэнсіянэрка Грышчанка з вуліцы Быхаўскай, — каб яна хаця б разы ў два была большая. Адна частка ляжала б, а на другую неяк жыла. А так якая тут лёжка — скубу гэтыя 385 тысяч кожны дзень. І стаўка ў мяне адна: выжыць, а не апруцянець”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG